Супрацоўнікі рэдакцыі віншуюць арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з 12-годдзем біскупскага служэння
- 1 лютага, 2026
- Catholicminsk.by
1 лютага спаўняецца 12 гадоў біскупскага служэння арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Ваша Эксцэленцыя, Глыбокапаважаны арцыбіскуп Юзаф!
Супрацоўнікі партала Catholic.by шчыра віншуюць Вас з 12-годдзем Вашага біскупскага служэння Богу і людзям.
Езус паклікаў 12 апосталаў, каб абвяшчалі Евангелле аж да краю зямлі. Кожны год Вашага служэння напоўнены апостальскім і душпастырскім клопатам пра давераны Вам Хрыстом Божы статак.
Жадаем Вам жывіцца сілай Божай любові і ніколі не стамляцца ні духоўна, ні фізічна, ідучы за голасам Езуса, які паклікаў Вас: «Ідзі за мной», і за якім Вы ідзеце, дзень пры дні, год за годам. Няхай гадоў будзе шмат, а сіл не менш! Plurimos annos!
Ксёндз Павел Эйсмант
галоўны рэдактар Catholicminsk.by
разам з супрацоўнікамі