Арцыбіскуп Кандрусевіч узначаліў святкаванне 25-годдзя асвячэння касцёла ў расійскім Савецку
- 21 жніўня, 2025
- Фота: Ірына Перашчака // Catholicminsk.by
Напрыканцы каляндарнага лета арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч адправіўся ў Калінінградскую вобласць Расіі, якая належыць да архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Іерарх кіраваў ёй у 1991-2007 гадах.
У сераду 20 жніўня ў парафіі Уваскрасення Хрыста ў горадзе Савецку адбылося святкавання срэбранага юбілею асвячэння касцёла. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў арцыбіскуп Кандрусевіч. Разам з ім канцэлебравалі Эўхарыстыю святары, якія нясуць служэнне ў Калінінградскай вобласці, законныя сёстры, парафіяне і вернікі з розных парафій гэтага рэгіёна Расіі.
На пачатку Імшы, пасля таго, як пробашч парафіі ксёндз Мілаш Кракоўскі прывітаў дастойнага госця і ўсіх прысутных, арцыпастыр заўважыў, што бягучае функцыянаванне парафіяльнай святыні прыпала на час паміж двума юбілеямі — Вялікім юбілеем 2000-годдзя хрысціянства і юбілейным 2025 годам надзеі.
У гаміліі арцыбіскуп адзначыў, што першым місіянерам на гэтай зямлі быў святы Адальберт, які загінуў мучаніцкай смерцю на беразе Балтыйскага мора, дзе ў нашыя часы быў усталяваны памятны крыж.
«Кінутае ім зерне Евангелля з часам дало шчодры плён», — сцвердзіў іерарх.

Ён нагадаў, што на пачатку XVI стагоддзя ў горадзе Тыльзіт (так тады называўся Савецк) быў пабудаваны францішканскі кляштар. Напрыканцы XVII стагоддзя вернікі пабудавалі каталіцкую капліцу, а ў палове XVIII стагоддзя — літоўскі касцёл, і, нарэшце, у сярэдзіне XIX стагоддзя — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў пашкоджаны падчас Другой сустветнай вайны, а потым разабраны.
— заўважыў арцыпастыр.
У такіх умовах, працягваў ён, у Савецку адчуў святарскае пакліканне Уладзімір Цімашэнка, які скончыў семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і ўжо 26 гадоў паспяхова выконвае сваё святарскае служэнне.
«Ва ўмовах свабоды веравызнання падземная рака веры вырвалася на паверхню, каб вадой Божай ласкі наталіць гэтую зямлю. Для гэтага найперш было патрэбна месца малітвы», — адзначыў арцыпастыр.
Так, у 1993 годзе ксёндз канонік Анупрас Гаўронскас распачаў будову новага касцёла Уваскрасення Хрыста, якую ў 2000 годзе завяршыў ксёндз Андрус Эйдзінтас. Дзякуючы ім сёння вернікі маюць прыгожы касцёл — месца сустрэчы чалавека з Богам.
Звярнуўшыся да Евангелля аб навяртанні мытніка Закхея, арцыбіскуп Кандрусевіч падкрэсліў, што
Іерарх падкрэсліў, што сёння, калі каталіцкі свет адзначае юбілейны год надзеі, які праходзіць пад дэвізам «Пілігрымы надзеі» вернікі павінны памятаць, што яны з’яўляюцца пілігрымамі ў дом нябеснага Айца, да якога нас вядзе Касцёл, як сакрамэнт паўсюднага збаўлення.
«Мы будуем касцёлы не толькі для таго, каб яны ўпрыгожвалі нашыя гарады, але, перадусім, каб у іх сценах будаваўся жывы Касцёл як Містычнае Цела Хрыста, — сказаў арцыпастыр. — Таму мы павінны прымаць удзел у набажэнствах, асабліва ў Эўхарыстыі, падчас якой з нашых сэрцаў будуецца сапраўдны Касцёл».

Напрыканцы гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў вернікаў не забыць дарогу да касцёла Уваскрасення Хрыста, «які распачынае пісаць новую старонку сваёй гісторыі, каб яна была запісана справамі ўваскрасення з магілы граху да жыцця ў патрэбнай да збаўлення Божай ласцы».
У святкаванні юбілея пасвячэння касцёла прынялі удзел таксама запрошаныя госці.
Праваслаўны благачынны пртаіерэй Нікіфар вельмі цёпла прывітаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, з якім ён сустракаўся раней, і выказаў радасць супольнага святкавання парафіяльнага юбілею, а таксама пажадаў Божага благаслаўлення парафіі і яе росквіту.

Са словамі віншавання выступілі Загадчык упраўлення ўнутранай палітыкі Калінінградскай вобласці Васіль Хітры, дэпутат Калінінградскай думы Яўген Абарыус і намеснік кіраўніка адміністрацыі горада Савецка Віктар Смільгін. Прадстаўнікі мясцовай улады выказалі ўдзячнась арцыпастыру за ўдзел у адраджэнні Каталіцкага Касцёла ў Калінінградскай вобласці і пабудове касцёла ў Савецку. Яны падаравалі парафіі выяву, на якой прадстаўлены гістарычны мост каралевы Луізы — адной з галоўных славутасцяў горада.
Са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да іерарха звярнуліся таксама парафіяне.
Святкаванне працягнулася ў парафіяльным доме, дзе парафіян і гасцей чакаў смачны абед.













