Skip to main content

У катэдры ў Магілёве з удзелам арцыбіскупа Станеўскага адзначылі адпустовую ўрачыстасць

  • 17 жніўня, 2023
  • Тэкст: Ганна Камкова / Фота: Рыты Ляховіч
  • Сatholic.by
Фота: Рыты Ляховіч

15 жніўня ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава ў Магілёве адзначылі адпустовую ўрачыстасць.

Па запрашэнні адказнага за Магілёўскі рэгіён Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB святочную Імшу ў старадаўняй катэдры горада на Дняпры цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ва ўрачыстай цэлебрацыі, якая сабрала ў галоўнай святыні абласнога цэнтра шматлікіх вернікаў, прынялі ўдзел святары з розных куткоў Магілёўшчыны.

«Сённяшні дзень — дзень асаблівы, бо сёння ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. І сёння мы тут, каб разам дзякаваць Богу за тое, што мы людзі веры»,— такімі словамі распачаў гамілію арцыбіскуп Станеўскі.

Іерарх нагадаў прысутным гісторыю ўрачыстасці Унебаўзяцця, адзначыўшы, што яе ўстанаўленне ў 1950 годзе Папам Піем XII стала замацаваннем веры Касцёла з апостальскіх часоў.

«Пій XII лічыў, што распаўсюджванне культу Марыі з’яўляецца гарантыяй пашырэння дабра ў свеце, што гэта скіруе свет на добры шлях»,— зазначыў арцыпастыр.

Іерарх таксама разважаў аб таямніцы Унебаўзяцця Марыі, аб біблейскіх доказах цялеснага і духоўнага ўзнясення. Пры гэтым ён заўважыў, што «Марыя, хоць і была ўзятая на неба, і сёння знаходзіцца побач з намі».

У гэты дзень паводле касцёльнай традыцыі адбываецца благаслаўленне зёлак, кветак і збожжа, садавіны і гародніны як падзяка Богу за новы ўраджай.

Напрыканцы Імшы арцыбіскуп Юзаф Станеўскі благаславіў плады зямлі і працы чалавечых рук.

Пасля Эўхарыстыі ва ўнутраным дворыку касцёла з нагоды свята адбылося мерапрыемства, на якім парафіяне танчылі народныя танцы, спявалі песні, частаваліся смачнымі стравамі і проста размаўлялі, што дапамагло ім адчуць сябе адной вялікай сям’ёй братоў і сясцёр.

2023-08-16-Mahylev20230815-001
2023-08-16-Mahylev20230815-002
2023-08-16-Mahylev20230815-003
2023-08-16-Mahylev20230815-004
2023-08-16-Mahylev20230815-005
2023-08-16-Mahylev20230815-006
2023-08-16-Mahylev20230815-007
2023-08-16-Mahylev20230815-008
2023-08-16-Mahylev20230815-009
2023-08-16-Mahylev20230815-010
2023-08-16-Mahylev20230815-011
2023-08-16-Mahylev20230815-012
2023-08-16-Mahylev20230815-013
2023-08-16-Mahylev20230815-014
2023-08-16-Mahylev20230815-015
2023-08-16-Mahylev20230815-016
2023-08-16-Mahylev20230815-017
2023-08-16-Mahylev20230815-018
2023-08-16-Mahylev20230815-019
2023-08-16-Mahylev20230815-020
2023-08-16-Mahylev20230815-021
2023-08-16-Mahylev20230815-022
2023-08-16-Mahylev20230815-023
2023-08-16-Mahylev20230815-024
2023-08-16-Mahylev20230815-025