Рэгіянальны вікарыяй кармэлітаў босых у Беларусі пераабраны да другі тэрмін
- 6 чэрвеня, 2023
- Сatholic.by
12 чэрвеня прайшоў другі капітульны кангрэс Рэгіянальнага вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі.
На кангрэсе былі абраны Рэгіянальны вікарый, рада вікарыяту і настаяцелі манаскіх дамоў, якія належаць да вікарыяту. Пра вынікі выбараў настаяцеляў манаскіх дамоў будзе паведамлена пазней.
Рэгіянальным вікарыем на бругі тэрмін быў абраны айцец Пётр Фраштэнга OCD.
У склад рады Рэгіянальнага вікарыяту ўвайшлі айцец Сяргей Трысцень OCD (першы радца) і айцец Аляксандр Стока OCD (другі радца).
Настаяцелямі манаскіх дамоў вікарыяту сталі:
- у Мінску — а. Сяргей Трысцень OCD;
- у Мядзелі — а. Генрык Валейка OCD;
- у Нарачы — а. Павел Герман OCD;
- у Гудагаі — а. Аркадзь Куляха OCD.
Рэгіянальны вікарыят кармэлітаў у Беларусі быў заснаваны на Правінцыйным капітуле 1 ліпеня 2020 года і зацверджаны дэкрэтам Генеральнай рады ад 7 ліпеня таго ж года.