Паведамленне Курыі Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі
- 24 лістапада, 2023
У сувязі з інфармацыяй атрыманай са СМІ і іншых крыніц адносна некаторых святароў нашай архідыяцэзіі Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі паведамляе:
- кс. Генадзь Акалатовіч, пробашч парафіі св. Юзафа ў Валожыне, у сувязі з затрыманнем на дадзены момант не можа выконваць душпастырскія абавязкі. Акалічнасці справы высвятляюцца;
- справа кс. Ігара Лашука, пробашча парафіі св. Казіміра ў Стоўбцах, даследуецца ў святле нормаў Кодэкса Кананічнага Права.
Просім аб малітве за святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Кс. канонік Юрый Санько
Прэс-сакратар
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
