Skip to main content
22 лістапада, 2026

«Будзьце адважнымі: Я перамог свет!» — 41-ы Сусветны дзень моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

22 лістапада Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, а разам з ёю — 41-ы Сусветны дзень моладзі на дыяцэзіяльным узроўні. Гэтая ўрачыстасць збірае моладзь усяго свету вакол слова Папы Льва XIV, які скіраваў да юнакоў і дзяўчат пасланне напярэдадні СДМ-2027 у Сеуле. Словы Папы — не абстрактныя разважанні, а жывы заклік, які кожны можа прыняць асабіста ўжо сёння.
20 лістапада, 2026

«Код Францішка: Свабода, што здзіўляе свет». У мабільнай праграме Laska стартуе адвэнтавы курс, прысвечаны святому Францішку Асізскаму

29 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту, мабільная праграма Laska прапануе далучыцца да штодзённага духоўнага курса «Код Францішка: Свабода, што здзіўляе свет», які падрыхтавалі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, айцец Яўген Голуб OFMConv і сямейная пара Алена і Валерый Шымак. На працягу чатырох тыдняў удзельнікі будуць разважаць над духоўнасцю святога Францішка Асізскага, вучыцца адкрываць…