Skip to main content

Каляды прынеслі радасць

  • 19 студзеня, 2024
  • Ганна Бычынская | Фота Наталлі Карніцкай

Цэлы Адвэнт і практычна ўвесь перыяд Нараджэння Пана ў касцёле святога Казіміра ў Стоўбцах была незвычайная атмасфера падрыхтоўкі да свята, чаканне нечага асаблівага. Валанцёры парафіяльнай суполкі «Карытас» праводзілі акцыю «Каляды прыносяць радасць», падчас якой наладжвалі выставы вырабаў мясцовых майстрых, распродаж выпечкі, ладзілі майстар-класы, прыбіралі батлейкі і дэкарацыі на Божае Нараджэнне – стваралі прыгажосць у касцёле і побач з ім. Дзеці разам са сваімі кіраўнікамі праводзілі рэпетыцыі – рыхтавалі сюрпрыз для парафіян. Падчас святочных дзён не толькі парафіяне мелі магчымасць адчуць святочную атмасферу ў касцёле, але і ўсе наведвальнікі захапляліся прыгажосцю дэкарацый, арыгінальнасцю вулічнай батлейкі і шароў на ёлцы, зробленых рукамі валанцёраў з яркай непрамакальнай тканіны.

Святочны перыяд у касцёле завяршыўся сцэнкай пра Божае нараджэнне. Дзякуючы яе рэжысёрам сястры Наталлі Урбановіч і Кацярыне Амірсардары, музычнаму кіраўніку арганістцы Валянціне Ляхоўскай, а таксама юным акцёрам, якія з захапленнем выконвалі свае ролі, калядная дзея выглядала даволі сучасна і вельмі натуральна і прыгожа. Дзеці перадалі час нараджэння Хрыста з усёй непасрэднасцю і шчырасцю. І анёлы, і каралі, і пастушкі, і Марыя з Юзафам у іх выкананні зачаравалі гледачоў, сярод якіх было многа дзетвары. Усе юныя артысты атрымалі на памяць аб сваім дэбюце ў якасці акцёраў анёлкаў, звязаных валанцёрам Феліцыяй Шымак, і па пакеціку ласункаў. У планах юных акцёраў паказаць свой спектакль у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў, што знаходзіцца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе райцэнтра.

Пасля спектакля быў яшчэ адзін вельмі прыемны для дзяцей момант – падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў, прысвечаных Святой Сям’і. Тут ужо дзетак узнагароджвалі па намінацыях. У іх ліку была намінацыя «Ад пробашча парафіі». Усе мастакі займелі на памяць аб удзеле ў конкурсе калядныя сувеніры-магніты з выявай касцёла і цукеркі, а трое дзяцей за свае малюнкі атрымалі яшчэ і сувеніры ад парафіянкі Святланы Канашэнка. Пробашч парафіі ксёндз Ігар, валанцёры парафіяльнай суполкі «Карытас» і гледачы дзякавалі юным талентам за майстэрства. Не абышлося і без пачастункаў – для дзяцей валанцёры накрылі салодкі стол.

І самая, напэўна, важная і прыгожая падзея ў жыцці парафіі – гэта падрыхтоўка імянных калядных падарункаў для дзетак з асаблівасцямі развіцця, якія наведваюць Стаўбцоўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Юныя католікі – дзеці, якія ходзяць на заняткі па рэлігіі першы год – з дапамогай сястры Наталлі вучацца быць міласэрнымі. Са сваімі бацькамі яны сабралі 26 скрынак з падарункамі. 16 студзеня ксёндз Ігар разам з валанцёрамі адвезлі падарункі ў карэкцыйны цэнтр, пазнаёміліся з дзеткамі, іх матулямі і калектывам навучальнай установы. Дырэктар цэнтра Святлана Сікорская ўручыла ксяндзу сувенір, зроблены рукамі дзяцей, і запрасіла наведваць яе выхаванцаў часцей.

1705496490357 2
1705496490368 2
1705496490379 2
1705496490390 2
1705496490399 2
1705496490423 2
1705496490442 2
1705496490450 2
1705496490457 2
1705496490463 2
1705496490471 2
1705496490488 2
1705496490522 2
1705496490559 2
1705496490571 2
1705496490580 2
1705496490597 2
1705496490619 2
1705496490645 2
1705496490691 2
1705496490730 2
1705496490749 2
1705496490761 2
1705496490767 2
1705496490777 2
1705497637285 2
1705563709981 2
1705563709988 2
1705563709993 2
1705563710005 2
1705564065975 2