Skip to main content

Віншаванне арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, з нагоды Міжнароднага дня сям’і

15 мая
  • 15 мая, 2024
  • Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Сям’я – добрая справа, калі ўсе маюць у ёй сваё месца і спаўняюць сваё пакліканне, на якое кожнага натхняе Пан Бог.

Сёння мы дзякуем Богу за нашых бацькоў і родных, атуляем малітвай нашых дзядуляў і бабуляў. Мы дзякуем за родны дом, за атмасферу любові і згоды, разумення і ўзаемнай дапамогі. Мы сумуем па доме, у якім любоў – гэта як хлеб штодзённы, які кожны дзень ляжыць на стале; прабачэнне і неабходнасць разумення – як глыток свежага паветра, што дадае духоўнай моцы; праўда –
як крыніца спакою для сэрца.

Няхай Бог благаславіць ваш дом і напоўніць яго спакоем і згодай. Няхай ваша любоў будзе моцнай, няхай мудрасць і дабрыня будуць стражнікамі, якія вас асцерагаюць. Няхай кожны член вашай сям’і, падобна плёну, які прыносіць веру і праведнасць, квітнее ў любові і згодзе.

З найлепшымі пажаданнямі ў Міжнародны дзень сям’і ад шчырага сэрца благаслаўляю,

+ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня ККББ