Skip to main content

У Слуцку дыякан Аляксандр Лешчанка OFM прыняў святарскае пасвячэнне і цэлебраваў прыміцыйную Імшу

7 лістапада
  • 13 лістапада, 2025
  • Тэкст: Ірына Санюковіч / Фота: Святлана Лабковіч, Дар’я Стажок // Catholicminsk.by

7 лістапада ў касцёле святога Антонія ў Слуцку з рук Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага дыякан Аляксандр Лешчанка OFM прыняў сакрамэнт святарскага пасвячэння.

Цырымонія сабрала шматлікіх святароў, вернікаў, сям’ю і сяброў дыякана і стала прыгожым сведчаннем веры і супольнага перажывання важнай для ўсяго Касцёла падзеі.

У нядзелю 9 лістапада новапрэзбітэр Аляксандр упершыню ўзначаліў Эўхарыстыю ў роднай парафіі. Урачыстая святая Імша таксама сабрала шмат вернікаў, якія жадалі з маладым святаром раздзяліць радасць і атрымаць прыміцыйнае благаслаўленне.

Парафіяльная супольнасць шчыра дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у гэтай асаблівай падзеі, і просіць ахінуць новапрэзбітэра Аляксандра малітвай, каб новы этап яго жыцця ў служэнні Богу і людзям быў плённым і поўным Божай ласкі.