Skip to main content

У Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся персанальныя змены

27 кастрычніка
  • 25 кастрычніка, 2024
  • Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, здзейсніў наступныя персанальныя змены сярод святароў.

Ксёндз ліцэнзіят Уладзімір Русак вызвалены з пасады пробашча парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзева (Маладзечанскі дэканат) і прызначаны на пасаду пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (конкатэдра) ў Магілёве (Магілёўскі дэканат).

Літургічны абрад увядзення (Інсталяцыя) на пасаду пробашча адбудзецца 27 кастрычніка ў 11:00. Яго здзейсніць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны Вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Арцыбіскуп дзякуе біскупу Аляксандру Яшэўскаму за душпастырскую апеку над конкатэдральнай парафіяй у Магілёве і рамонты, праведзеныя пасля стыхіі, якая пашкодзіла дах Касцёла.

Новапрызначаны пробашч ксёндз ліцэнзіят Уладзімір Русак звернецца да прысутных з праграмнай гаміліяй.

Арцыбіскуп Станеўскі запрашае да сумеснай малітвы ўсіх ахвотных і просіць памаліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях з сем’яў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.