Skip to main content

У Мінску з удзелам Апостальскага нунцыя адзначаць урачыстасць святых Пятра і Паўла

29 чэрвеня
  • 15 чэрвеня, 2026
  • Фота: Анастасія Кавалёнак // Паводле
  • catholic.by

У панядзелак 29 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе святая Імша з нагоды ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла і першай гадавіны пантыфікату Папы Льва XIV.

Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.

Пачатак ў 12.00.

Ушанаваць святых Пятра і Паўла і памаліцца за Святога Айца запрашаюцца ўсе жадаючыя.