Skip to main content

У Бараўлянах прайшоў Калядны канцэрт

11 студзеня
  • 21 студзеня, 2026
  • Тэкст і фота: Уладзіслаў Зарэцкі // Паводле
  • Sdb.by

11 студзеня ў парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах (дэканат Мінск-Усход), якой апякуюцца святары салезіяне, прайшоў святочны Калядны канцэрт.

Яго галоўнай падзеяй стала тэатральнае прадстаўленне, падрыхтаванае моладдзю парафіі.

У ім раскрывалася вартасць і сэнс Божага Нараджэння ў сучасным свеце. Таксама праз тэатральную дзею парафіяне хацелі звярнуць увагу прысутных на тое, што сёння, на жаль, людзі часта забываюцца пра сапраўдныя каштоўнасці, імкнучыся за матэрыяльнымі патрэбамі і задавальненнямі.

Спектакль быў багата аздоблены музычнымі нумарамі. Дзеці, моладзь і парафіяльныя колы спявалі калядкі, гралі на інструментах і танцавалі, славячы Бога і абвяшчаючы добрую навіну аб Нараджэнні Збаўцы.

Напрыканцы канцэрта пробашч парафіі ксёндз Казімір Шыдэлка SDB і сястра Марцэліна Мігач ISSM падзякавалі ўсім удзельнікам і арганізатарам свята. Былі таксама падведзены вынікі сямейнага конкурсу на лепшую экалагічную калядную цацку. Пераможцы, абраныя галасаваннем парафіянаў, атрымалі з рук пробашча каштоўныя падарункі.

Завяршылася свята супольнай малітвай і фотаздымкам.