У Ракаве з удзелам арцыбіскупа Станеўскага адбылася сустрэча міністрантаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
- 11 чэрвеня, 2024
- Тэкст: Catholic.by, фота: https://www.instagram.com/p/C77OtlwtRGf/?utm_source=ig_web_copy_link
З 6 па 8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцешай Панны Марыі Ружанцовай ў Ракаве (Валожынскі дэканат) адбыўся з’езд малодшай па ўзросце групы міністрантаў з трох парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У сустрэчы ўдзельнічалі 14 міністрантаў з Мінска, Маладзечна і Ракава. Адказнымі за з’езд быў мясцовы пробашч, ксёндз Дзмітрый Чупрын, якому дапамагала сястра Юзэфа СSFN.
У першы дзень з’езду адбыліся інтэграцыйныя сустрэчы, наведанне парафіяльных могілак і капліцы святой Ганны, канферэнцыі, і актыўны гульнёвы адпачынак. Падчас практычных заняткаў звярталася ўвага на базавыя элементы літургічнай паслугі міністранта: паставы цела, рухі і жэсты.
Адметнай падзеяй наступнага дня стаў візіт Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага анрцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Разважаючы над Божым Словам, арцыбіскуп падкрэсліў сутнасць і значнасць міністранцкай паслугі пры Божым алтары. Мітрапаліт таксама правеў размовы з міністрантамі і практычна перадаў некаторыя адмысовыя элементы гульні ў футбол.
Заключны дзень сустрэчы адзначыўся радасцю ад узніклага сяброўства паміж хлопцамі, а таксама лёгкім сумам ад хуткага сканчэння з’езду.