Выйшаў спецыяльны выпуск газеты «Слова Жыцця», прысвечаны благаслаўлёным назарэтанкам мучаніцам з Навагрудка
- 29 ліпеня, 2025
- Паводле Grodnensis.by
Убачыў свет спецыяльны выпуск газеты Гродзенскай дыяцэзіі «Слова Жыцця», прысвечаны гісторыі і дзейнасці Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якая сёлета святкуе 150-годдзе з часу заснавання свайго манаскага інстытута.
Асноўныя тэмы спецвыпуску:
Назарэт – валадарства Божай любові на зямлі. Сёстры назарэтанкі выконваюць разнастайную апостальскую дзейнасць, асаблівым чынам прысвячаючы сябе служэнню сям’і. Якую паслугу нясуць манахіні ў Касцёле на Гродзеншчыне?
Туды, дзе хадзілі святыя. Па традыцыі напрыканцы ліпеня ладзіцца пілігрымка да месца мучаніцкай смерці і пахавання сясцёр назарэтанак з Навагрудка, якія загінулі падчас ІІ Сусветнай вайны. Чым яна адметная і хто вырушае ў дарогу?
Захаваць не рэчы, а часцінкі святасці. У Навагрудку створана экспазіцыя, прысвечаная памяці бласлаўлёных сясцёр мучаніц.
Пра гэта і не толькі ў новым нумары «Слова Жыцця»!
Газету можна набыць у парафіях Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ ў Мінску (мікрараён Кунцаўшчына).