Skip to main content

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Божым Нараджэннем і Новым годам

25 снежня
  • 25 снежня, 2025
  • Catholicminsk.by

Аляксандр Лукашэнка даслаў віншаванне з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2026-а года Старшыні ККББ, Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Юзафу Станеўскаму.

Ваша Эксцэленцыя!

Ад усёй душы віншую Вас са святам Божага нараджэння і надыходзячым новым, 2026 годам.

У гэтыя дні сэрцы вернікаў прасякнуты асаблівым цяплом і спадзяваннямі. Веліч і ўзнёсласць доўгачаканага свята ўзрушвае думкі, натхняе на добрыя справы.

Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, светлай духоўнай радасці і поспехаў у служэнні хрысціянскім ідэалам на карысць народа Беларусі і Каталіцкага Касцёла.

Няхай Віфлеемская зорка нязгасна ззяе і вядзе нас шляхам міласэрнасці, яднання, узаемаразумення, любові і надзеі.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка