Вучыўся ў Маскве, Варшаве і Венецыі, грае на аргане. Хто ён, новы пробашч катэдры ў Мінску?
У адпаведнасці з дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 4 ліпеня 2023 года, пробашчам парафіі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску быў прызначаны ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, які змяніў на гэтай пасадзе шматгадовага катэдральнага душпастыра ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча.