Пасланне Льва XIV: Зямля ў крызісе патрабуе дзеянняў, а не слоў
- 3 ліпеня, 2025
- Кс. Аляксандр Амяльчэня // Беларуская рэдакцыя Vatican News

1 верасня будзе адзначацца X Сусветны дзень малітвы за клопат аб стварэнні. З гэтай нагоды Папа Леў XIV апублікаваў пасланне на тэму «Насенне міру і надзеі», працягваючы традыцыю, закладзеную яго папярэднікам, Францішкам, які заснаваў гэты Дзень 10 гадоў таму.
«Шмат разоў Езус у сваім прапаведаванні выкарыстоўвае вобраз насення, каб гаварыць пра Валадарства Божае, і напярэдадні Мукі ён прымяняе гэты вобраз да сябе, параўноўваючы сябе з зярняткам пшаніцы, якое, каб прынесці плён, павінна памерці (Ян 12,24)», — адзначае Папа.
Дух Божы здольны ператварыць сухую і бясплодную пустыню ў сад
Святы Айцец падкрэслівае, што насенне цалкам аддае сябе зямлі, і там, з разбуральнай сілай свайго дару, жыццё прарастае нават у самых нечаканых месцах, дзівосным чынам ствараючы будучыню. «Давайце падумаем, напрыклад, пра кветкі, якія растуць на ўзбочынах дарог: ніхто іх не пасадзіў, але яны растуць дзякуючы насенню, якое апынулася там амаль выпадкова, і яны здольныя ўпрыгожыць шэрасць асфальту і нават паўплываць на яго цвёрдую паверхню», — піша Пантыфік.
— працягвае ён, спасылаючыся на прарока Ісаю, які кажа, што Дух Божы здольны ператварыць сухую і бясплодную пустыню ў сад, месца адпачынку і спакою.
Прыйшоў час, каб за словамі ішлі справы
Леў XIV выказвае занепакоенасць тым, што ў розных частках свету відавочна, што наша зямля прыходзіць у заняпад. «Паўсюль несправядлівасць, парушэнне міжнароднага права і правоў народаў, няроўнасць і сквапнасць, якія выклікаюць высечку лясоў, забруджванне, страту біяразнастайнасці», — адзначае ён.
Пантыфік папярэджвае, што павялічваюцца інтэнсіўнасць і частата экстрэмальных прыродных з’яў, выкліканых зменай клімату, абумоўленай дзейнасцю чалавека, не кажучы ўжо пра сярэдне- і доўгатэрміновыя наступствы чалавечага і экалагічнага спусташэння, выкліканага ўзброенымі канфліктамі.
Экалагічная справядлівасць — гэта неабходнасць, а не выбар
«Здаецца, што па-ранейшаму не хапае ўсведамлення таго, што знішчэнне прыроды не закранае ўсіх аднолькава: ігнараванне справядлівасці і міру мацней закранае найбяднейшых, маргіналізаваных, выключаных», — падкрэслівае Папа, прыводзячы ў якасці прыкладу пакуты карэнных супольнасцей.
«Гэта неадкладная неабходнасць, якая выходзіць за рамкі простай абароны навакольнага асяроддзя. На самой справе, гэта пытанне грамадскай, эканамічнай і антрапалагічнай справядлівасці», — заяўляе Пантыфік.
Жыць пакліканнем захавальніка справы Божай — істотная частка хрысціянскай дабрадзейнасці
«Прыйшоў час, каб за словамі ішлі справы», — заклікае Леў XIV, цытуючы энцыкліку Laudato si’:
Сярод ініцыятыў Касцёла, якія з’яўляюцца падобнымі да насення, кінутага ў гэтае поле, Пантыфік адзначае праект Borgo Laudato Si’, які Папа Францішак пакінуў у спадчыну ў Кастэль-Гандольфа, як насенне, якое можа прынесці плады справядлівасці і міру. «Гэта праект адукацыі па інтэгральнай экалогіі, які імкнецца стаць прыкладам таго, як можна жыць, працаваць і ствараць супольнасць, прымяняючы прынцыпы энцыклікі Laudato si’», — тлумачыць Леў XIV.
Напрыканцы свайго паслання Папа просіць Усемагутнага Бога паслаць у дастатку «Дух з вышыні» (Іс 32,15), каб гэтае насенне і іншыя падобныя прынеслі шчодрыя плады міру і надзеі.
«Энцыкліка Laudato si’ суправаджала Каталіцкі Касцёл і многіх людзей добрай волі на працягу дзесяці гадоў: няхай яна працягвае натхняць нас, а інтэгральная экалогія няхай становіцца ўсё больш і больш пашыраным і агульным шляхам», — заключае Пантыфік.
X Сусветны дзень малітвы за клопат аб стварэнні будзе адзначацца 1 верасня 2025 года. Ён быў устаноўлены Папам Францішкам у 2015 годзе, адначасова з выхадам яго энцыклікі Laudato si’ пра клопат аб супольным доме, і цяпер адзначаецца штогод. Каталіцкі Касцёл далучыўся да ініцыятывы Канстантынопальскага Патрыярхату, які ўжо ў 1989 годзе ўстанавіў 1 верасня Днём малітвы за клопат аб стварэнні.
Ілюстрацыйная выява: sib-catholic.ru.