На фэсце ў Будславе адбылася сустрэча арцыбіскупа Юзафа Станеўскага са старшынёй Мінскага аблвыканкама Аляксеем Кушнарэнкам
- 7 ліпеня, 2025
- Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Віктар Ведзень // Паводле: Budslau.by
4 ліпеня, у першы дзень сёлетняга фэсту ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, адбылася сустрэча Старшыні ККББ арцыбіскупа Юзафа Станеўскага са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксеем Кушнарэнкам.
Іерарх разам з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім сустрэў кіраўніка Мінскай вобласці, якога суправаджаў старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Прановіч і іншыя афіцыйныя асобы, на плошчы перад будслаўскай базылікай. Пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік пазнаёміў высокіх гасцей з ходам прац па аднаўленні святыні пасля пажару, які здарыўся тут чатыры гады таму. Разам з працамі па адбудове цяпер тут праводзяцца таксама спецыяльныя даследаванні, у тым ліку архітэктурныя і археалагічныя, з мэтаю аднавіць увесь вялікі комплекс будслаўскага кляштара бэрнардынаў.
У будучыні гэта дазволіць стварыць у Будславе агульнабеларускі духоўны цэнтр, пра што казаў нядаўна кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Сустрэча арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з кіраўніком Мінскай вобласці Аляксеем Кушнарэнкам стала выразным знакам працягу плённага супрацоўніцтва Касцёла і дзяржавы, скіраванага на захаванне гісторыка-культурнай спадчыны і традыцыйных духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. Гэтае супрацоўніцтва было распачата і паспяхова развівалася ў Будславе па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі і пры актыўным удзеле папярэдніка Аляксея Кушнарэнкі на пасадзе кіраўніка сталічнага рэгіёна, сённяшняга Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына, які сам асабіста не раз наведваў Нацыянальны санктуарый і спрыяў аднаўленню будслаўскай святыні ў апошнія гады.

Усім удзельнікам сёлетніх урачыстасцяў у Будславе старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка скіраваў віншаванне, у якім, між іншым, адзначыў:
Віншую ўсіх пілігрымаў з гэтай важнай урачыстасцю, якая мае шматгранную гісторыю».
