Мастацкая фотавыстава «Рараты» Віктара Ведзеня адкрылася ў архікатэдральным касцёле ў Мінску
- 2 снежня, 2025
- Фота: з прыватнага архіва Віктара Ведзеня // Catholicminsk.by
У нядзелю, 30 лістапада, у першы дзень Адвэнту, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску адкрылася фотавыстава «Рараты» фатографа і фотажурналіста Віктара Ведзеня.
Адкрыццё выставы адбылося падчас святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Іерарх заахвоціў вернікаў пазнаёміцца з экспазіцыяй і пранікнуцца духам Адвэнту. Ён нагадаў, што адвэнт — гэта не толькі час чакання Божага Нараджэння, але і час унутранай падрыхтоўкі.

На экспазіцыі прадстаўлены партрэты вернікаў, якія бяруць удзел у ранішніх раратных Імшах. Іх выявы — гэта адлюстраванне духоўных перажыванняў, надзеі і веры, якія дапамагаюць падрыхтавацца да вялікага свята.
У Беларусь гэтая традыцыя прыйшла з Захаду, дзе была вядома ўжо ў XIII стагоддзі. Традыцыйна Рараты адбываюцца перад усходам сонца. У касцёле пагашана святло, толькі гараць раратнія ліхтарыкі, якія прыносяць з сабою людзі звычайна запаленымі, ідучы з дому ў святыню, асвятляючы змрок. Адбываецца набажэнства, якое асаблівым чынам нагадвае нам пра Марыю, як пра Маці Езуса і Маці Касцёла, якая вучыць нас сапраўднаму чуванню перад нараджэннем Сына Божага.

Раней фотавыстава была паказана ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, касцёле Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл), народным фотаклубе «Мінск», а таксама серыя фотапрац у 2020 годзе была прадстаўлена ў намінацыі «Мастацкая фатаграфія» на Рэспубліканскай выставе «Трыенале сучаснага мастацтва» па выніках Рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва».
— дзеліцца аўтар.
На працягу ўсяго часу працы выставы экспазіцыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца. Наведаць мастацкую выставу «Рараты» можна да 24 снежня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.
Адрас: Мінск, плошча Свабоды, 9.
Час: з 6.45 да 19.30.




















