ЛІСТЫ ЧЫТАЧОЎ: «Добры дзень» з Янкам Купалам
- 28 сакавіка, 2026
- Тэкст: Яўгенія С. / Фота: арганізатары мерапрыемства // Catholicminsk.by
14 сакавіка прайшла чарговая, трэцяя сустрэча для дзяцей і падлеткаў з парушэннем слыху «Добры дзень».
З нагоды 100-годдзя надання Янку Купалу звання першага Народнага паэта Беларусі ўзнікла ідэя стварэння сшытка-дапаможніка.
Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы сумесна с праектам «Купала for DEAF» прапанавалі нам зладзіць экскурсію-квэст для нашіх удзельнікаў. Рэалізаваць гэтую ідэю было вельмі цікава.
Сустрэча распачалася каля помніка паэту у парку, дзе знаходзіцца дом-музей нашага славутага суайчынніка.
Калі мы трапілі ў сам музей адразу адчулі гасціннасць, якой адзначаліся Янка Купала з жонкай. Працаўнікі музея працягваюць ствараць для наведавальнікаў утульнае і ветлівае асяродзе. Фармат пытанне-адказ і наадварот вельмі падыходзіў да нашай сустрэчы. Таксама не абышлося без майстар-класаў і смачнага пачастунку.

Дзякуем усім, хто падтрымлівае нас малітвай і дапамагае нам паводле сваіх магчымасцяў.
Спадзяемся на далейшую сумесную працу з музеем народнага паэта і праэктам «З Купалам у сэрцы».