Ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB прызначаны рэгіянальным настаяцелем Салезіянскага Таварыства ў Беларусі
- 5 чэрвеня, 2025
- Паводле Sdb.by

Супольнасць Салезіянскага таварыства святога Яна Боско ў Беларусі паведамляе, што рашэннем новаабранага Генеральнага настаяцеля Салезіянскага таварыства ксяндза Фабіё Аттарда SDB новым рэгіянальным настаяцелем у Беларусі прызначаны ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB.
Ксёндз Віктар ужо выконваў гэтыя абавязкі ў 2013–2022 гадах, а апошнія тры гады служыў вікарыем дэлегата і эканомам рэгіянальнай супольнасці.
На гэтай пасадзе ён змяняе ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, які з 2022 года ўзначальваў салезіянскую супольнасць у Беларусі.
Апошнія два гады ксёндз Віктар знаходзіцца ў Германіі і завяршае атрыманне навуковай доктарскай ступені ў галіне кананічнага права на дзяржаўным універсітэце імя Людвіка-Максіміліяна ў Мюнхене (LMU München).
Нагадаем, што салезіяне ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі нясуць служэнне ў Мінску і Бараўлянах, а біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый архідыяцэзіі, адказны за Магілёўскі рэгіён, належыць да кангрэгацыі.