Skip to main content

ККББ прапануе «Малітву аб дарах Духа Святога» для кардыналаў, якія будуць выбіраць Папу

30 красавіка

Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прапануе «Малітву аб дарах Духа Святога» для кардыналаў, якія 7 мая будуць выбіраць новага Пантыфіка.

Малітва прадугледжвае сем заклікаў аб сямі дарах Духа Святога для кардыналаў-выбаршчыкаў на паасобныя дні мая перад распачаццем канклава. Гэтая малітва можа быць спалучана з маёвым набажэнствам або яе першая частка можа быць адным з штодзённых заклікаў малітвы вернікаў.

✠ Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB
Старшыня Камісіі Божага Культу
і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Поўны тэкст «Малітвы» для друку можна спампаваць па спасылцы ТУТ>>>