Катэхетычны каледж у Баранавічах запрашае ўсіх ахвотных на дні адчыненых дзвярэй
- 23 красавіка, 2026
- Фота: з архіва каледжа ў Баранавічах // Catholicminsk.by
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае на дні адчыненых дзвярэй, якія будуць праводзіцца ў маі і чэрвені.
У гэтыя дні кожны ахвотны зможа наведаць навучальную ўстанову, якая рыхтуе прафесійных катэхетаў і не толькі.
Дні адчыненых дзвярэй у каледжы адбудуцца 2 і 16 мая 2026 года з 10:00 да 18:00.
Адрас: г. Баранавічы, Дом Святой Тройцы (вул. Т. Шаўчэнкі, 6).















У праграме:
- экскурсія па навучальным комплексе;
- інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы, і ўмовах навучання;
- наведванне музея Бібліі, створанага пры каледжы;
- сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі пры кубку гарбаты.
Даведкі па тэлефонах:
+375 (16) 367 64 19 (стацыянарны)
+375 29 513 57 92 (МТС)
+375 29 644 26 05 (А1)
Сайт: catcollege.by