Каляндар падзей і дат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: ліпень 2026 года
Ліпень 2026 года
- 1 ліпеня, 2026
- Catholicminsk.by
Прапануем вашай увазе каляндар з асноўнымі літургічнымі ўспамінамі, святамі і ўрачыстасцямі, а таксама падзеямі, запланаванымі на ліпень бягучага года.
- 1 ліпеня — ватыўная Імша «Пра Найдаражэйшую Кроў Пана Нашага Езуса Хрыста» (ва ўсіх парафіях архідыяцэзіі, Імшал, с. 1481).
- 2 ліпеня — урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай (Нацыянальны санктуарый — у 12.00 святая Імша з удзелам Катэдральнага капітула; урачыстасць тытулу касцёла: Мінск).
- 3 ліпеня — Нацыянальны фэст Маці Божай Будслаўскай (пачатак святкавання). Свята святога Тамаша, апостала.
- 4 ліпеня — Нацыянальны фэст Маці Божай Будслаўскай (Акт ахвяравання Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Езуса Хрыста).
- 5 ліпеня — XIV Звычайная нядзеля.
- 11 ліпеня — свята святога Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.
- 12 ліпеня — XV Звычайная нядзеля.
- 13 ліпеня — гадавіна пасвячэння магілёўскай конкатэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
- 15 ліпеня — успамін святога Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- 16 ліпеня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.
- 19 ліпеня — XVI Звычайная нядзеля.
- 20 ліпеня — распачацце Музычнай майстэрні пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы (пройдзе з 20 па 27 ліпеня).
- 21 ліпеня — Гадавіна (15-я) смерці кардынала Казіміра Свёнтка. Сустрэча душпастырства медыкаў (архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску — у 18.30).
- 22 ліпеня — свята святой Марыі Магдалены.
- 23 ліпеня — свята святой Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.
- 25 ліпеня — свята святога Якуба, апостала. Фінальны канцэрт Музычнай майстэрні ў Івянцы.
- 26 ліпеня — XVI Звычайная нядзеля. 6-ы Сусветны дзень дзядуль, бабуль і пажылых людзей. Урачыстасць тытулу касцёла (святой Ганны): Глуск, Дзяржынск, Ленькі, Плешчаніцы.
- 27 ліпеня — распачацце Парафіяды дзяцей і моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (пройдзе з 27 па 30 ліпеня).
- 29 ліпеня — успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
- 31 ліпеня — успамін святога Ігнацыя Лаёлы, прэзбітэра.
- Святарскі дзень засяроджання — у дэканатах.