In unitate fidei: ліст Папы да 1700-годдзя Нікейскага Сабору
- 24 лістапада, 2025
- Аляксандр Панчанка / Vatican News BY / Выява ілюстрацыйная
23 лістапада ва Урачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, і за некалькі дзён да пачатку падарожжа Святога Айца ў Турцыю, у межах якога ён наведае месцы, звязаныя з Нікейскім cаборам, быў апублікаваны Ліст Папы In unitate fidei («У адзінстве веры»), паведамляе Беларуская служба Vatican News.
Дакумент складаецца з дванаццаці раздзелаў. З яго дапамогай Папа хоча заахвоціць увесь Касцёл абнавіць запал у вызнанні веры, «праўда якой на працягу стагоддзяў складала супольную спадчыну хрысціян і вартая таго, каб яе вызнавалі і разумелі заўсёды новым і актуальным чынам».
— гаворыцца на пачатку папскага дакумента.
Поўны тэкст Апостальскага ліста на замежных мовах ТУТ>>>
Вызнанне адзінай веры — надзея ў цяжкія часы
Пантыфік адзначыў, што вера ў Езуса Хрыста, Сына Божага, з’яўляецца сэрцам хрысціянскай веры, якую вызнаюць розныя канфесіі. Яна, па словах Папы, «дае нам надзею ў цяжкія часы, у якія жывём, пасярод шматлікіх хваляванняў і страхаў, пагроз вайны і гвалту, прыродных катаклізмаў, сур’ёзнай несправядлівасці і нераўнавагі, голаду і беднасці, ад якіх пакутуюць мільёны нашых братоў і сясцёр».
Вялікая экуменічная каштоўнасць Сабору
Пасля разгорнутага аналізу гісторыі, звязанай з Нікейскім Саборам, Пантыфік заўважыў, што яго рашэнні былі падтрыманы Айцамі Касцёла на Усходзе і Захадзе хрысціянскага свету. Таму гэтая падзея з’яўляецца актуальнай і сёння з прычыны яе вялікай экуменічнай каштоўнасці.
Паміж хрысціянамі больш таго, што іх аб’ядноўвае, чым таго, што раздзяляе
Пантыфік нагадаў, што дасягненне адзінства паміж усімі хрысціянамі было таксама адной з галоўных мэтаў Другога Ватыканскага Сабору. «Дзякуй Богу, экуменічны рух дасягнуў многіх вынікаў за апошнія шэсцьдзесят гадоў. Нават калі поўнае бачнае адзінства з Праваслаўнымі і Усходнімі Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама з касцёльнымі супольнасцямі, якія ўзніклі падчас Рэфармацыі, яшчэ не дасягнута, тым не менш
— напісаў Папа, падкрэсліваючы, што паміж хрысціянамі ёсць больш таго, што іх аб’ядноўвае, чым таго, што раздзяляе.
Адзінства хрысціян важны знак міру для свету
«У свеце, падзеленым і разарваным шматлікімі канфліктамі, з’яднаная паўсюдная хрысціянская супольнасць можа быць знакам міру і прыладай прымірэння, адыгрываючы вырашальную ролю ў глабальным імкненні да міру», — сцвердзіў ён.
Леў XIV нагадаў таксама словы Яна Паўла ІІ пра тое, што памяць пра «сведчанне шматлікіх хрысціянскіх мучанікаў усіх Касцёлаў і касцёльных супольнасцей” аб’ядноўвае нас і падштурхоўвае “быць сведкамі і будаўнікамі міру ў свеце”».
Нікейскі cабор — арыенцір на шляху да адзінства
Па словах Святога Айца, пераканаўчае выкананне гэтага служэння патрабуе ад нас «ісці разам, каб дасягнуць адзінства і прымірэння паміж усімі хрысціянамі».
— напісаў Папа, дадаючы: «Таму мы павінны пакінуць у мінулым тэалагічныя спрэчкі, якія страцілі свой сэнс, каб прыйсці да супольнай думкі і, больш за тое, да супольнай малітвы да Духа Святога, каб Ён мог сабраць нас усіх разам у адной веры і адной любові». Пантыфік падкрэсліў, што гаворка не ідзе пра вяртанне да стану, які папярэднічаў падзелам ці пра ўзаемнае прызнанне актуальнага status quo разнастайнасці Цэркваў і царкоўных супольнасцей, але ў першую чаргу пра экуменізм, скіраваны ў будучыню, які імкнецца да прымірэння праз дыялог, шляхам дзялення нашымі дарамі і духоўнай спадчынай. — падкрэсліў Леў XIV, завяршаючы свой Апостальскі ліст заклікам да супольнай малітвы да Духа Святога.Аднаўленне адзінства ўзбагаціць усіх