«Дом, у якім мы ўсе жывём». Рэдакцыя «Радыё Марыя» стварыла навагодні фільм і запрашае да прагляду
1 студзеня 2026 года
- 31 снежня, 2025
- Фота ілюстрацыйнае // Catholicminsk.by
Ужо чацвёрты год запар каманда «Радыё Марыя» разам з вернікамі па ўсёй Беларусі стварае навагодні фільм. Сёлета ён называецца «Дом, у якім мы ўсе жывём».
Беларускае каталіцкае інтэрнэт-радыё, студыя якога знаходзіцца ў Мінску, шчыра запрашае ўсіх ахвотных да прагляду новага фільма.
Прэм’ера адбудзецца ў 22.00.
Шчаслівага Новага году!