Skip to main content

Часопіс і каляндар «Дыялог» — новы фармат, нязменныя каштоўнасці

«Дарагія чытачы, рыхтуйцеся да сустрэчы з абноўленым “Дыялогам”!» — заклікае рэдакцыя абноўленага культурна-рэлігійнага часопіса.

Пасля невялікага перапынку часопіс, які рэгулярна выдаваўся з 1994 года, вяртаецца да чытачоў, каб зноў стаць крыніцай духоўнага ўзбагачэння і цікавай інфармацыі. У новым фармаце «Дыялог» будзе выдавацца пад апекай Курыі Пінскай дыяцэзіі, але галоўная мэта застаецца нязменнай: несці слова Евангелля кожнаму чалавеку, трываць у дыялогу на шляхах штодзённага жыцця ў пошуках Бога і вечных каштоўнасцей.

Што новага можна будзе знайсці ў абноўленым «Дыялогу»?

  • «Свежы подых»: абноўленая вокладка часопіса стане сапраўдным упрыгожваннем і заахвоціць чытачоў зазірнуць унутр.
  • Яшчэ больш зместу: будуць выходзіць насычаныя і інфарматыўныя матэрыялы на беларускай і рускай мовах.
  • Шырокая аўдыторыя: часопіс будзе даступны ва ўсіх куточках Беларусі і настаўлены весці дыялог з усімі рэгіёнамі нашай краіны.
  • Юбілейны выпуск: першы абноўлены нумар выйдзе ў верасні і будзе прысвечаны 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі.

Што застанецца нязменным?

На старонках «Дыялогу» чытачы знойдуць:

  • слова Святога Айца,
  • навіны з жыцця Каталіцкага Касцёла на Беларусі і ў свеце,
  • духоўныя і білійныя разважанні,
  • артыкулы пра цікавыя падзеі з гісторыі Касцёла, актуальныя пытанні пра веру і на тэму хрысціянскай культуры,
  • аповеды пра святыя мясціны, пра святых і знакамітых асобаў,
  • асвятленне асноўных хрысціянскіх святаў і звычаяў,
  • інтэрв’ю і гісторыі жыцця вернікаў.
«”Дыялог” — гэта ваш духоўны спадарожнік, які дапаможа вам адкрыць новыя гарызонты досведу веры, пазнаць новых людзей і зачарпнуць са скарбніцы Божай мудрасці»,

— запэўніваюць у рэдакцыі.

Як атрымаць абноўлены часопіс?

Часопіс будзе выходзіць раз на 3 месяцы. Замовіць часопіс можна на адрас парафіі або на свой асабісты хатні адрас.

Каляндар «Дыялог» на 2026 год

Ужо ў жніўні чытачоў чакае традыцыйны каляндар «Дыялог» на новы 2026 год. Зразумелы і зручны, з пазначэннем каталіцкіх і праваслаўных святаў, ён павінен стаць незаменным памочнікам у іх штодзённым жыцці.

«Чытайце “Дыялог” і будзьце ў курсе духоўнага жыцця!»

— заклікаюць чытачоў рэдактары.

«Дыялог» выдаецца на ахвяраванні вернікаў. Рэдакцыя выражае ўдзячнасць усім ахвярадаўцам за падтрымку часопіса.

Падрабязную інфармацыю пра каляндар «Дыялог» на 2026 год і часопіс можна атрымаць па нумары тэлефона:

+375 (29) 325-84-89 — Таццяна Ефіменка.