Біскуп Яшэўскі на адпусце ў Магілёве: «Хто не любіць Марыю, той не знойдзе шляху праўды»
- 18 жніўня, 2025
- Тэкст: Дар’я Семянько / Фота: Рыта Ляховіч // Catholicminsk.by
У свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якое прыпадае на 15 жніўня, вернікі Магілёва адзначылі адпустовую ўрычастасць сваёй катэдры.
Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.
На пачатку прамоўленай гаміліі пастыр прапанаваў прысутным вернікам усвядоміць сабе вялікую годнасць Найсвяцейшай Панны Марыі і пашану, якую мы павінны ёй аддаваць:
«Бог выкарыстоўвае слабых, каб паказаць сваю сілу, выкарыстоўвае тое, што бяссільнае ў свеце, каб перамагчы моцных і магутных. Ён абраў бедную Панну сваёй Маці, учыніў Яе Уладаркай усяго свету і зрабіў так, што Яе салодкае імя благаслаўляюць усе народы так, што ні на зямлі, ні на небе няма такой велічы, такой годнасці, якую атрымала Яна».

Біскуп Яшэўскі нагадаў, што Маці Божая прысвяціла сваё жыццё Богу і першай з усіх дала абяцанне вечнай цнатлівасці, хоць габрэі лічылі вялікім прыніжэннем і сорамам, калі жанчына не нараджала дзяцей.
«Таму Панна Марыя праявіла яшчэ большую любоў да Бога, калі адмовілася ад шлюбу і надзеі на нашчадкаў.
— дадаў іерарх.

Робячы Дачку нашага роду сваёй Маці і адначасова нашай, Пан Езус натхняе нас давяраць Яго міласэрнасці, адзначыў біскуп:
«Давайце ніколі не губляць даверу, нават калі мы здзяйсняем самыя страшныя грахі, але няхай гэты давер ніколі не становіцца дзёрзкім, няхай ён не падштурхоўвае нас да граху! Нішто не абражае Яе больш, чым дзёрзкасць, якая дазваляе сабе грашыць, разлічваючы на Яе абарону, і хоча беспакарана здзекавацца з Яе Боскага Сына пад Яе плашчом».
Напрыканцы гаміліі біскуп Аляксандр Яшэўскі засяродзіў увагу вернікаў на тым, што Марыя, будучы Уладаркай неба і зямлі, усё ж застаецца Маці грэшнікаў, якія жадаюць навярнуцца і дасягнуць нябёсаў; грэшнікаў, якія звяртаюцца да яе, каб атрымаць ад яе сілу пераадолець свае спакусы:





















