Author: Auhust
Тэкст Паслання для друку ТУТ>>>
Вось Пан Бог надыходзіць, Са святымі прыбывае, І святло ўсім заяснее. Аллелюя, аллелюя! (Песня «Вось Пан Бог надыходзіць»)
Пасланне на Першую нядзелю Адвэнту 2023 года
АДВЭНТ – ЗАКЛІК ДА НАДЗЕІ
Тэкст Паслання для друку ТУТ>>>
«Радасць і надзея, смутак і трывога людзей гэтага часу, асабліва бедных і ўсіх прыгнечаных, з’яўляецца таксама радасцю і надзеяй, смуткам і трывогай Хрыстовых вучняў, і ўсё па-сапраўднаму чалавечае знаходзіць водгук у іх сэрцах. Таму што іх супольнасць складаецца з людзей, з’яднаных у Хрысце, якія ў сваёй пілігрымцы накіроўваюцца Духам Святым да Валадарства Айца і якія прынялі навіну збаўлення, каб прадставіць яе ўсім. Таму гэта супольнасць адчувае сябе сапраўды звязанай з чалавецтвам і ягонай гісторыяй».
Паведамленне Курыі Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі
У сувязі з інфармацыяй атрыманай са СМІ і іншых крыніц адносна некаторых святароў нашай архідыяцэзіі Курыя Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі паведамляе:
На старадаўніх каталіцкіх могілках Мінска вернікі разам з арцыбіскупам Станеўскім маліліся за памерлых
2 лістапада, ва успамін Усіх памерлых вернікаў, працэсію па Кальварыйскіх могілках сталіцы, а потым цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
“Наш абавязак — дапамагаць усім душам, асуджаным на мукі”. Біскуп Яшэўскі ўзначаліў святую Імшу ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў
У чацвер, 2 лістапада, ва ўспамін Усіх памерлых вернікаў, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў цэлебрацыю ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.
Біскуп Яшэўскі ва ўрачыстасць Усіх Святых: Няхай Пан дапаможа нам стаць святымі
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў літургію ў магілёўскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.
Набажэнства “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы” аб’яднала дзетак Беларусі
18 кастрычніка адбылася малітоўная акцыя “Мільён дзяцей моліцца на Ружанцы”, якая злучыла тэлемостам пяць гарадоў з усіх дыяцэзій Беларусі.
У Мінску прайшла сустрэча для моладзі Don Bosco Youth Fest
З 15 па 17 верасня у мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля, дзе нясуць служэнне ксяндзы салезіяне і сёстры салезіянкі, адбылася чарговая сустрэча для моладзі — Don Bosco Youth Fest.
У Мінску прадстаўлены герб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
2 верасня, падчас урачыстасці з нагоды 225-годдзя з часу ўтварэння гістарычнай Мінскай дыяцэзіі, якая праходзіць у Мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, быў прадстаўлены герб Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.