Skip to main content

Апостальская адгартацыя Папы Льва XIV «Dilexi te» па-беларуску

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ падрыхтавала пераклад на беларускую мову Апостальскай адгартацыі Папы Льва XIV Dilexi te (з лацінскай мовы – «Я палюбіў цябе») пра любоў да бедных, якая была апублікавана 4 кастрычніка 2025 года, ва ўспамін святога Францішка Асізскага.

Тэкст Апостальскай адгартацыі па-беларуску ТУТ>>>

У сваёй Апостальскай адгартацыі Святы Айцец піша: «Хрысціянская любоў перамагае ўсе перашкоды, збліжае далёкіх, яднае незнаёмых, мірыць ворагаў, пераадольвае неадольныя для чалавека прорвы і пранікае ў самыя патаемныя куткі грамадства. Па сваёй прыродзе хрысціянская любоў прароцкая, чыніць цуды і не мае межаў: імкнецца здзяйсняць немагчымае. Любоў — гэта, перш за ўсё, спосаб разумення жыцця, спосаб яго пражывання. Касцёл, які не ставіць абмежаванняў для любові, які не ведае ворагаў, з якімі трэба змагацца, а ведае толькі мужчын і жанчын, якіх трэба любіць, — гэта Касцёл, які патрэбны свету сёння».