Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з 12-годдзем Пантыфікату
- 13 сакавіка, 2025
- Паводле BELTA.BY
13 сакавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Францішка з гадавінай урачыстага распачацця Пантыфікату.
Аб гэтым агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«У нашай краіне цэняць і паважаюць Ваша мудрае стаўленне да пытанняў захавання добрасуседства і ўзаемаразумення паміж народамі, скіраванне духоўных намаганняў на прапаведванне ідэалаў міласэрнасці і любові да бліжняга», — гаворыцца ў віншаванні.
«Упэўнены, што Ваша душпастырская дзейнасць і ў далейшым будзе спрыяць ўмацаванню міру і згоды, захаванню хрысціянскіх каштоўнасцей. У Беларусі адчуваюць Ваш шчыры клопат аб дабрабыце вернікаў і адзінстве нашага грамадства», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Папе Францішку здароўя, доўгіх гадоў жыцця і Божай ласкі на карысць яго высокай місіі.