Адышоў у вечнасць тата ксяндза каноніка Аляксея Раманчука
27 чэрвеня
- 26 чэрвеня, 2024
- Catholicminsk.by
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў сераду, 26 чэрвеня, ва ўзросце 79 гадоў адышоў у вечнасць Віктар Раманчук, тата ксяндза каноніка Аляксея Раманчука, пробашча парафіі Спаслання Духа Святога ў Барысаве.
Пахаванне адбудзецца ў чацвер, 27 чэрвеня, у парафіяльным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ва Удзеле (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія). Пачатак пахавальнай святой Імшы а 12:00. Узначаліць святую Імшу і пахаванне на могілках у в. Лазічы Глыбоцкага раёна біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Заахвочваем памаліцца за спачылага Віктара Раманчука.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…