Skip to main content

Адышоў у вечнасць ксёндз Уладзіслаў Шышла (+ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ПАХАВАННЕ)

10 жніўня
  • 10 жніўня, 2024
  • Catholicminsk.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў суботу 10 жніўня ва ўзросце 57 гадоў адышоў у вечнасць ксёндз Уладзіслаў Шышла, пробашч парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве (Мядзельскі дэканат).

Развітанне са спачылым святаром распачнецца ў нядзелю 11 жніўня святой Імшой у касцёле Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Шэметаве. Пачатак у 18:00.

Пахаванне адбудзецца ў панядзелак 12 жніўня ў Даўгінаве (Вілейскі дэканат). Пачатак пахавальнай святой Імшы ў даўгінаўскім касцёле святога Станіслава, біскупа, у 12:00.

Даручаем памерлага святара Божай міласэрнасці.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…