Skip to main content

У Маладзечне парафіяльная тэатральная група выступіла на сцэне Палаца культуры

18 студзеня
  • 23 студзеня, 2025
  • Тэкст: Алена Каралькова, фота: Вадзім і Алена Каральковы / Pio.by // Catholicminsk.by

18 студзеня ў Маладзечне ў малой зале Палаца культуры адбыўся паказ п’есы-казкі “Драўляны Рыцар” у выкананні тэатральнай группы мясцовай парафіі святога Казіміра, у якой паслугоўваюць браты капуцыны.

Пілігрымы надзеі” – менавіта пад такім дэвізам 24 снежня 2024 года распачаўся Юбілейны 2025 год. Вернікі маладзечанскай парафіі пад кіраўніцтвам сястры Кацярыны Грынчык MSF здейснілі крок да адраджэння надзеі.

Гледачы рознага ўзросту разам з ксяндзом прэлатам Эдмундам Даўгіловічам-Навіцкім з захапленнем сачылі за выдатнай і пранікнёнай працай артыстаў. Цікавы сюжэт, светлавыя эфекты, добра падабраныя музычныя кампазіцыі і запальныя танцы, яркія вобразы і прыгожыя касцюмы герояў – усё гэта гарманічна злучылася разам. У выніку поўная зала гасцей, стоячы, апладзіравала акцёрам некалькі хвілін пасля заканчэння спектакля. Слёзы на вачах артыстаў і гледачоў сведчаць аб тым, что адбывалася нешта большае, чым толькі паказ, што не толькі захапляла вока чалавека, але асвяціла духоўную сферу жыцця прысутных.

Цёплыя словы ўдзячнасці і падарункі, сумеснае фатаграфаванне і запрашэнне да новых паказаў –ужо на сцэне вялікай залы Палаца культуры – падкрэсліваюць раскрыццё талентаў і адданасць парафіянаў з Маладзечна справе евангелізацыі, якія годна нясуць назву сваёй тэатральнай групы “Пілігрымы надзеі” і запальваюць надзею ў сэрцах людзей.