Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і яго сакратар, ксёндз канонік Юрый Ясевіч, віншуюць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з днём імянінаў
- 28 кастрычніка, 2026
- Фота: Віктар Ведзень (Catholic.by) // Catholicminsk.by
28 кастрычніка, у свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. З гэтай нагоды Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, разам са сваім сакратаром, ксяндзом канонікам Юрыем Ясевічам, кіруе да імянінніка словы віншаванняў.
Ваша Эксцэленцыя,
Глыбокапаважаны арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч!
З Зальцбурга, дзе ў гэтыя дні мы разам з маім сакратаром, ксяндзом канонікам Юрыем Ясевічам, прымаем удзел у сустрэчы Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, духоўна яднаемся з Вамі і шлём нашы самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з нагоды дня Вашых імянінаў — свята Вашага нябеснага заступніка, святога апостала Юды Тадэвуша.
Святы Юда Тадэвуш на працягу стагоддзяў шануецца вернікамі як заступнік у самых цяжкіх і безнадзейных справах, як мужны сведка веры і Хрыста.
У гэты святочны дзень, дзякуючы Богу за дар Вашага жыцця і паклікання, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі і святога апостала Юды Тадэвуша, выпрошваем для Вас моцнага здароўя, душэўнага спакою, невычэрпнай радасці ў Пану і багацця Ягоных дароў. Няхай Міласэрны Бог умацоўвае Вашыя сілы ў Вашым далейшым служэнні Каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі.
Запэўніваем Вас у нашай няспыннай малітоўнай памяці.
З павагай і братэрскай любоўю ў Хрысце,
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
Ксёндз канонік Юрый Ясевіч
Сакратар Мітрапаліта