Skip to main content

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адзначыць свае імяніны

28-29 кастрычніка
  • 27 кастрычніка, 2026
  • Фота: Дзмітрый Пухаў // Catholicminsk.by

У сераду, 28 кастрычніка, арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч адзначае дзень нябеснага заступніка — святога Юды Тадэвуша. З гэтай нагоды у мінскай катэдры прадугледжана некалькі літургічных цэлебрацый.

Так, у дзень свяіх імянінаў, 28 кастрычніка, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску іерарх узначаліць святую Імшу ў 18.30.

У наступны дзень, 29 кастрычніка, адбудзецца пастырская сустрэча святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу ў 12.00 узначаліць арцыбіскуп Кандрусевіч.

Падчас літургіі імяніннік будзе дзякаваць Богу за дар жыцця і служэння Касцёлу.

Запрашаем да супольнай малітвы ў інтэнцыі заслужанага беларускага іерарха.