Расклад набажэнстваў на могілках Мінска і Мінскага раёна (дэканат Мінск-Усход) ў актаву малітваў за памерлых (31 кастрычніка — 8 лістапада 2026 года)
- 16 кастрычніка, 2026
- Фота: funeral.by/cemeteries/vostochnoye
Набліжаюцца дні ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў і ўрачыстасць Усіх святых. З гэтай нагоды дэкан дэканату Мінск-Усход ксёндз Аляксандр Мятліцкі SDB падае расклад набажэнстваў за памерлых на могілках горада Мінска і Мінскага раёна ў лістападзе 2026 года Запрашаем вернікаў да ўдзелу ў супольнай малітве за сваіх памерлых блізкіх.
Дэканат: Мінск-Усход
- Калодзішчы — 31 кастрычніка ў 10.00 (галоўны ўваход); 1 лістапада ў 10.00 (галоўны ўваход);
- Козыраўскія могілкі (2-і Германаўскі зав.) — 1 лістапада ў 15.30;
- Лошыцкія могілкі (пр-д Галадзеда, 15 В) — 1 лістапада ў 13.30 (каля касцёла);
- Лясныя могілкі — 31 кастрычніка ў 14.00 (каля галоўнага ўваходу);
- Уручча (вул. Лажынская) — 2 лістапада ў 17.30 — каля ст. м. Уручча;
- Чыжоўскія могілкі — 31 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўвахода);
- вёска Аколіца — 1 лістапада ў 13.00 —святая Імша ў парафіяльнай капліцы, пасля якой адбудуцца набажэнствы з малітвай за памерлых на могілках у Аколіцы і каля будынка былога касцёла;
- Астрашыцкі Гарадок (старыя і новыя могілкі) — 31 кастрычніка ў 10.00;
- вёска Волма — 1 лістапада ў 16.00;
- Забалаць — 31 кастрычніка ў 11.30;
- Каралёў Стан — 31 кастрычніка ў 11.00 (каля галоўнага ўваходу);
- Копішча — 3 лістапада 17.30 (за касцёлам);
- вёска Малінаўка — 31 кастрычніка ў 11.00;
- Мачулішчы — 1 лістапада ў 15.00 (за касцёлам);
- Міханавічы — 31 кастрычніка ў 10.00 (каля галоўнага ўваходу);
- Гатава — 1 лістапада ў 12.00;
- Сініло — 1 лістапада ў 11.30.