Ад Маладзечна да Капыля: валанцёры Caritas зноў аб’ядналіся, каб падзяліцца цяплом
- 28 верасня, 2026
- Тэкст і фота: Крыстына Ефімовіч // Catholicminsk.by
26 верасня валанцёры парафіяльных суполак Caritas здзейснілі сапраўднае падарожжа міласэрнасці, наведаўшы Калінаўскі сацыяльны пансіянат «Прыветлівы» на Капыльшчыне. Гэтая сустрэча стала ўжо добрай традыцыяй і пашырае свае межы.
На пачатку года дабрачынную ініцыятыву падтрымалі дзве парафіі, а цяпер да іх далучыліся ўжо тры суполкі. Валанцёры з Маладзечна (парафія святога Казіміра), Мінска (Архікатэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі) і Капыля (парафія святых апосталаў Пятра і Паўла) аб’ядналі свае намаганні, каб аказаць пастаяльцам пансіяната матэрыяльную і, што не менш важна, эмацыянальную падтрымку.
Кожная парафія ўзяла на сябе клопат аб пэўных патрэбах людзей, якія пражываюць у пансіянаце. Валанцёры з Маладзечна перадалі неабходнае адзенне, супольнасць з мінскай архікатэдры сабрала абутак, канцылярскія прылады і салодкія пачастункі, а валанцёры з Капыля падрыхтавалі сродкі асабістай гігіены.
Аднак галоўным вынікам паездкі стала не толькі перадача сабраных рэчаў, але і шчырыя зносіны. У знак удзячнасці пастаяльцы пансіяната падрыхтавалі для сваіх гасцей канцэртную праграму. Валанцёры, у сваю чаргу, таксама праявілі свае таленты, і ўся зала напоўнілася музыкай, песнямі і танцамі.
— падзяліліся ўдзельнікі акцыі.
Такія сустрэчы ў чарговы раз даказваюць: калі мы дзейнічаем разам, наша любоў і клопат становяцца значна большымі, а сэрцы людзей, якія чакаюць падтрымкі, напоўняюцца сапраўднай радасцю і святлом.












