Skip to main content

Фестываль хрысціянскай культуры пройдзе на Залатой Горцы ў Мінску

З 12 па 13 верасня
  • 2 верасня, 2026
  • Фота: Віктар Ведзень // Catholicminsk.by

З 12 па 13 верасня ў мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы пройдзе Фестываль хрысціянскай культуры пад дэвізам «Адна культура — адно багацце».

Упершыню падобны фестываль прайшоў па ініцыятыве пробашча Залатагорскай парафіі ксяндза каноніка Юрыя Санько і стаў значнай падзеяй у культурна-рэлігійным жыцці сталіцы.

У гэтым годзе тэма фестывалю «Сінадальнасць — роля свецкіх у развіцці супольнасці».

Праграма фестывалю

Субота, 12 верасня

  • 20.00 — святочны арганны канцэрт.

Нядзеля, 13 верасня

  • 12.30  урачыстая святая Імша;
  • 13.30-14.30 — пачастунак і музычны выступ;
  • 14.30-14.45  I даклад;
  • 14.50-15.05  II даклад;
  • 15.10-15.25  III даклад;
  • 15.30-16.30  дыскусійная панэль;
  • 16.30-16.45  завяршэнне канферэнцыі.

Ад 13.00 — выстава навакол касцёла, кірмаш, майстар-класы:

  • вырабы пчалярства (свечкі, мёд, прысмакі, мядовыя квасы);
  • народны майстар-клас па пляценні паясоў;
  • майстар-клас па ганчарнай справе;
  • майстар-клас па грыбаводстве;
  • майстар-клас па пернікам (дзіцячыя прысмакі);
  • майстар-клас па шкле;
  • знаёмства з беларускай дудой з Уладзем Берберавым.

Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Адрас: пр-т Незалежнасці, 44А.