Skip to main content

У мінскай парафіі, дзе служаць кармэліты босыя, урачыста ўшануюць Маці Божую Шкаплерную

16 ліпеня
  • 10 ліпеня, 2026
  • Фота: Віктар Ведзень // Catholicminsk.by

Айцы кармэліты босыя, якія нясуць служэнне ў парафіі Божага Цела ў Мінску, сардэчна запрашаюць шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай і ўсіх жадаючых у чацвер, 16 ліпеня, далучыцца да супольнай малітвы ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.

Святыя Імшы ў касцёле Божага Цела па вул. Герасіменкі, 6, адбудуцца ў 9.00, 12.00 і 19.00.

Святую Імшу ў 19.00 узначаліць ксёндз канонік Аляксей Раманчук, кусташ Нацыянальнага марыйнага санктуарыя ў Будславе.

Падчас урачыстасці для ўсіх жадаючых будзе магчымасць набыць і прыняць святы шкаплер, каб аддацца пад асаблівую апеку Маці Божай Шкаплернай.

Кармэліты босыя з Мінска сардэчна запрашаюць усіх ахвотных да супольнай малітвы.