Skip to main content

18-19 ліпеня ў Гудагаі пройдуць урачыстасці

18-19 ліпеня

18-19 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца традыцыйныя ўрачыстасці. Яны пройдуць у кантэксце 775-годдзя з часу шкаплерных аб’яўленняў і 35-годдзя з часу аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Таксама на ўрачыстасцях будуць маліцца за арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды яго 80-годдзя і 45-годдзя святарства і біскупа эмэрыта Аляксандра Кашкевіча з нагоды 50-годдзя святарства і 35-годдзя біскупскага служэння.

Праграма

18 ліпеня, субота

  • 18.00 — святая Імша, заканчэнне навэнны;
  • 20.00 — Крыжовы шлях на Кальварыі;
  • 23.30 — працэсія са свечкамі, святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.

19 ліпеня, нядзеля

  • 08.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
  • 10.00 — святая Імша на польскай мове;
  • 12.00 — урачыстая адпустовая Імша.