10 ліпеня пачынаюцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў Тракелях
10-11 ліпеня
- 6 ліпеня, 2026
- Паводле
- grodnensis.by
10-11 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Гродзенская дыяцэзія) пройдуць штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці. Сёлета яны будуць мець характар падзякі за 35-гадовае існаванне Гродзенскай дыяцэзіі.
Урачыстасці стануць нагодай падзякаваць Маці Божай за апеку над усімі, хто ўтварае Касцёл на Гродзеншчыне, і даручыць Яе заступніцтву яго далейшы лёс.
Урачыстасці пройдуць пад дэвізам «Маці Міласэрнасці — наша Апякунка».
Праграма
10 ліпеня, пятніца
- Прывітанне пешых пілігрымак;
- 18.30 — святая Імша для пілігрымаў;
- 21.00 — прывітанне, заклік да Маці Божай;
- 21.30 — канферэнцыя «Quo vadis? Шлях веры Касцёла на Гродзеншчыне»;
- 22.15 — эўхарыстычная адарацыя;
- 23.30 — падрыхтоўка да Імшы.
11 ліпеня, субота
- 0.00 — Імша пастэрка, працэсія з абразом Маці Божай;
- 2.00 — Ружанец з разважаннем над Радаснымі таямніцамі;
- 3.00 — навэнна да Маці Божай Міласэрнасці;
- 4.30 — традыцыйныя спевы;
- 5.30 — спеў Гадзінак аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;
- 6.00 — Ружанец з разважаннем над Радаснымі таямніцамі;
- 7.00 — падрыхтоўка да Імшы;
- 7.30 — Імша з удзелам святароў-юбіляраў і неапрэзбітэраў;
- 9.00 — святкаванне юбілею сем’яў (аднаўленне сужэнскіх абяцанняў);
- 9.30 — падрыхтоўка да Імшы;
- 10.00 — урачыстая Імша,
- Акт даручэння Касцёла на Гродзеншчыне Маці Міласэрнасці.
Біскуп Уладзімір Гуляй, запрашаючы да ўдзелу ва ўрачыстасцях, кажа ў звароце да вернікаў дыяцэзіі: «Збярэмся ў санктуарыі, каб ля ног Тракельскай Каралевы разам прасіць Божага благаслаўлення для ўсёй нашай дыяцэзіяльнай супольнасці і патрэбных Божых ласкаў для кожнага з нас».