На свята да Маці Божай Будслаўскай прыйшлі пілігрымы
- 4 ліпеня, 2026
- Тэкст: Ганна Якімовіч / Фота: Віктар Ведзень // Catholicminsk.by
3 ліпеня ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай на агульнабеларускі фэст прыбылі 2 680 пілігрымаў з розных мясцін з усіх дыяцэзій Беларусі.
Кожны год у Будслаў прыходзяць тысячы пілігрымаў, якія напаўняюць святыню асаблівай атмасферай веры і надзеі. Яны прыбываюць у санктуарый з самымі рознымі матывамі: адны шукаюць аздараўлення, іншыя духоўнага прасвятлення, але галоўнае — адчуць сувязь з Богам. Падчас падарожжа яны пераадольваюць вялікія адлегласці, каб дакрануцца да святыні і падзяліцца сваёй верай з іншымі.

Кожную пілігрымку шчыра вітаў пробашч парафіі ў Будславе і кусташ Нацыянальнага санктуарыя ксёндз канонік Аляксей Раманчук. Кожнай з груп вернікаў пры ўваходзе ў святыню ён казаў некалькі слоў, а потым крапіў іх вадою. Разам з пробашчам пілігрымаў таксама вітаў Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі.
Пешая пілігрымка Жодзіна-Будслаў
105 пілігрымаў прывялі айцы марыяне з Жодзіна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат). За 5 дзён яны пераадолелі 118 кіламетраў і падышлі да галоўнай брамы святыні пад песню «Я іду за Хрыста і Касцёл».





Парафіяльная пешая пілігрымка Ракаў-Будслаў
Гэта адна з нешматлікіх парафіяльных пілігрымак, якія штогод крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Сёлета 75 пілігрымаў з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) ішлі 4 дні, каб пераадолець 130 кіламетраў. Яны ўвайшлі ў Будслаў пад песню «О, Марыя, наша Маці».


Пешая пілігрымка Нарач-Будслаў
Пілігрымку, якая ўжо 29-ы раз выходзіць з парафіі святога Андрэя апостала ў Нарачы, прывялі да Маці Божай айцы кармэліты босыя. Шлях 150 пілігрымаў складаў 65 кіламетраў, якія былі пройдзены за 3 дні. Вітаючыся з кусташам санктуарыя, пілігрымы заспявалі кавер на песню Hafanana.





Пешая пілігрымка «Легіёна Марыі»
Легіянеры Марыі, якіх прыйшло 26 чалавек, на 6-ы дзень дарогі падышлі да ўваходу ў будслаўскі касцёл. Духоўным апекуном пілігрымаў, якія ішлі з Мінска, быў айцец дамініканін Віталій Сапега.




Пешая «посная» пілігрымка Мінск-Будслаў
30 вернікаў з Мінска за 4 дні прайшлі 130 кіламетраў «на хлебе і вадзе» дзеля ўміласціўлення Бога за грахі свае і іншых. Нязменным духоўным кіраўніком пілігрымкі з’яўляецца ксёндз прэлат Уладзіслаў Завальнюк.






Роварная пілігрымка Мінск-Будслаў
Пілігрымка вернікаў мінскай парафіі святых Сымона і Алены. Яны пачалі сваю малітоўную паездку ад касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску і праз 3 дні дасягнулі Будслава. У гэтым падарожжы ўдзельнічалі 6 раварыстаў, якія праехалі разам 160 кіламетраў.





Пешая пілігрымка Вілейка-Будслаў
153 пілігрымы з Вілейкі прыйшлі ў санктуарый разам са сваім душпастырам ксяндзом Аляксандрам Барылам. Шлях удзельнікаў пілігрымкі складаў 1 дзень. Пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў Сёлета адну з самых вялікіх пілігрымак па колькасці ўдзельнікаў прывялі ў святыню браты капуцыны. У ёй прынялі ўдзел 340 чалавек. За 5 дзён яны прайшлі 125 кіламетраў.





Пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў
Сёлета адну з самых вялікіх пілігрымак па колькасці ўдзельнікаў прывялі ў святыню браты капуцыны. У ёй прынялі ўдзел 340 чалавек. За 5 дзён яны прайшлі 125 кіламетраў.






Пешая пілігрымка Мінск-Будслаў
Найбуйнейшую пешую пілігрымку са сталіцы нашай краіны ў Нацыянальны марыйны санктуарый прывялі айцы хрыстусоўцы. Разам з імі ў Будслаў прыйшлі 379 пілігрымаў, якія за 5 дзён прайшлі адлегласць у 123 кіламетры. Каля святыні пілігрымаў сустрэў і падвёў да яе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.







Роварная пілігрымка Мядзель-Будслаў
Адзін парваны ланцуг, адна зламаная педаль, але не зламаныя духам 10 пілігрымаў з Мядзеля праехалі на ровары да Маці Божай 58 кіламетраў. Разам з імі гэты шлях падзяліў айцец Генрых Валейка.



Пілігрымка на монаколах Даўгінава-Будслаў
У эпоху сучасных тэхналогій першая пілігрымка на монаколах, якая аб’яднала 15 пілігрымаў, якую ўзначаліў ксёндз магістр Уладзіслаў Завальнюк, стала своеасаблівай 20-і кіламетровай духоўнай дарогай, якая аб’яднала традыцыі і новыя падыходы.




Пешая пілігрымка Пузыры-Будслаў
Аднадзённую сямейную пілігрымку руху Equippes Notre-Dame, якая складае 15 кіламетраў, прайшлі 114 сямей з 150-ю дзецьмі. Пілігрымку суправаджаў ксёндз канонік Андрэй Сіповіч. Гэты дзень стаў для ўдзельнікаў пілігрымкі цудоўнай магчымасцю зблізіцца з Богам і адзін з адным, адчуць сілу сямейнай еднасці і духоўнай радасці.





Роварная пілігрымка Стоўбцы-Будслаў
2 адданых пілігрыма — бацька і сын, адправіліся ў духоўнае падарожжа да святыні з горада Стоўбцы. Іх шлях працягваўся 3 дні, за гэты час яны пераадолелі 185 кіламетраў.