Skip to main content

Фотафакт: «Будслаўскія кветкі»

2 ліпеня
  • 2 ліпеня, 2026
  • Catholicminsk.by

Штогод у Будславе атмасферу ўрачыстасці ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, апрача іншага, ствараюць цудоўныя фларыстычныя кампазіцыі. Сёлета таксама ідзе актыўная «кветкавая» падрыхтоўка да Будслаўскага фэсту. За гэтымі прыроднымі дэкарацыямі з замежных і мясцовых (будслаўскіх) кветак стаіць адданая праца групы фларыстаў-валанцёраў, якой кіруе спадарыня Інэса Загалавец (на групавым фота апошняя з правага боку).

Кветкі паабапал прыступак да галоўнага ўваходу, у які неўзабаве ўвойдуць сотні пілігрымаў.

Ідзе працэс стварэння кветкавых кампазіцый. Кветкі шчодра ахвяруюць мясцовыя жыхары, за што фларысты-валанцёры выказваюць ім шчырую падзяку.

Фларыстычны «дэсант» узначальвае спадарыня Інэса Загалавец (апошняя з правага боку) з парафіі Узвышэння Святога Крыжа на Кальварыі ў Мінску. У склад каманды ўваходзяць таксама: Пётр Рагоўскі (Мінск, Кальварыя), Кацярына Атрошчанка, Тэрэса Касцюкевіч, Марына Агафонава (парафія Нараджэння Панны Марыі ў Заслаўі), Таццяна Каралевіч (мінская катэдральная парафія), Аксана Нашчадак (парафія Маці Божай Ружанцовай у Мінску), Алена Грынкевіч, Ганна Глаголева (парафія святога Францішка Асізскага ў Копішчы), Ірына Петрусевіч, Святлана Жукоўская (парафія святога Яна Хрысціцеля ў Мінску).

Сёлетняй адметнасцю з’яўляецца і кветкавае афармленне абраза Маці Божай Будслаўскай у галоўным алтары Нацыянальнага санктуарыя: яно нагадвае келіх і Гостыю. І гэта не выпадкова: у 35-ю гадавіну адраджэння каталіцкіх структур у Беларусі мясцовы Касцёл будзе прысвечаны Найдаражэйшай Крыві Хрыста.