У мінскай парафіі на Серабранцы з удзелам іерарха адзначаць адпустовую ўрачыстасць
24 чэрвеня
- 23 чэрвеня, 2026
- Catholicminsk.by
У панядзелак 24 чэрвеня ў парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адзначаць адпустовую ўрачыстасць.
З гэтай нагоды парафіяльную супольнасць, служэнне ў якой нясуць айцы салезіяне, наведае арцыбіскуп эмэрыт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Арцыпастыр узначаліць цэлебрацыю святой Імшы і эўхарыстычную працэсію па прыкасцёльнай тэрыторыі.
Пачатак у 19.00.
Адрас: Мінск, вул. Пляханава 24Б/1.
Айцы салезіяне, якія нясуць душпастырскае служэнне ў парафіі, ад імя парафіянаў запрашаюць да супольнага святкавання ўсіх вернікаў.