Распачалася рэгістрацыя на пілігрымку «Ракаў-Будслаў 2026»
Да 30 чэрвеня
- 25 мая, 2026
- Catholicminsk.by
Распачаўся запіс удзельнікаў сёлетняй пешай пілігрымкі Ракаў-Будслаў, якая вырушыць у дарогу 30 чэрвеня.
Пілігрымка распачнецца ў аўторак 30 чэрвеня у касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай у мястэчку Ракаў (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) і будзе працягвацца чатыры дні; прыбыццё ў Будслаў — 3 ліпеня.
Маршрут пілігрымкі: Ракаў – Краснае – Ілля – Будслаў.
Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю ТУТ>>>
Пілігрымка Ракаў-Будслаў застаецца адной з нешматлікіх парафіяльных пілігрымак у Нацыянальны марыйны санктуарый Беларусі.