Адкрыта анлайн-рэгістрацыя на пешую пілігрымку «Маладзечна-Будслаў 2026»
Да 29 чэрвеня
- 25 мая, 2026
- Фота: Віктар Ведзень / catholic.by // Паводле
- pio.by
Распачалася анлайн-рэгістрацыя на сёлетнюю пешую пілігрымку Маладзечна-Будслаў, якая пройдзе ў Год святога Францішка.
Тэматыка пілігрымкі звязана са святкаваннем францішканскага юбілею 800-годдзя з дня смерці святога Францішка Асізскага (1181 ці 1182 — 1226) Пешую пілігрымку вядуць браты капуцыны.
Пілігрымка распачнецца 29 чэрвеня святой Імшой а 9.00 у касцёле святога айца Піо ў Маладзечне (вул. Вялікі Гасцінец, 141).
Пілігрымаў чакаюць 5 дзён дарогі да Маці Божай. Траса пілігрымкі: Маладзечна — Латыгаль — Старынкі — Даўгінава — Бярозаўка — Будслаў. Прыбыццё ў Будслаў — 3 ліпеня.
Электронная форма для рэгістрацыі і падрабязная інфармацыя ТУТ>>>
Кантакт кіраўніка пілігрымкі:
+375 (29) 870 05 37 – брат Уладзіслаў Мінько
