Адпустовая ўрачыстасць пройдзе ў чэрвені ў Фаніпалі
12 чэрвеня
- 23 мая, 2026
- Catholicminsk.by
У пятніцу 12 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі ў Фаніпалі (Стаўбцоўскі дэканат) пройдзе адпустовая ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Праграма ўрачыстасці
- 15.00-18.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
- 18.30 — прывітанне пробашчам парафіі Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB каля крыжа на тэрыторыі касцела. Пасля працэсіі ў касцел і кароткай малітвы біскупа адбудзецца прывітанне іерарха вернікамі парафіі,
- урачысты працэсійны ўваход на святую Імшу,
- працэсія з дарамі,
- пасля Камуніі — выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і эўхарыстычная працэсія вакол касцёла,
- пасля пастырскага бласлаўлення вернікі звернуцца да біскупа і пробашча са словамі падзякі,
- святочны пачастунак.
Пробашч парафіі ў Фаніпалі ксёндз Дзяніс Шастаковіч MSF разам з парафіянамі шчыра запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у супольным святкаванні.