Skip to main content

Архімандрыт Сяргей Гаек удзяляе грэка-католікам Беларусі дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 1 і 8 мая

1 і 8 мая

На падставе канону 1538 § 1 Кодэксу Канонаў Усходніх Касцёлаў Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек удзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам на тэрыторыі ўсёй Беларусі, старэйшым за 14 гадоў, у пятніцы 1 і 8 мая 2026 года.

У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях праходзяць духоўныя праграмы і святкаванні.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Рэкамендуецца Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы або Акафіст перад Жыровіцкай іконай Маці Божай.