Skip to main content

Адышла ў вечнасць маці ксяндза каноніка Юрыя Санько (+інфармацыя пра пахаванне)

  • 28 красавіка, 2026
  • Catholicminsk.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 28 красавіка на 75-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Лілія Санько, маці ксяндза каноніка Юрыя Санько, прэс-сакратара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Пахаванне спачылай Ліліі адбудзецца ў чацвер 30 красавіка ў парафіяльным касцёле Божага Цела ў Нясвіжы (Нясвіжскі дэканат).

Пачатак у 12.00.

Вечны адпачынак дай ёй, Пане…